Сьпевы пра Даўніх Ліцьвінаў да 1434 года

Pahonia "Сьпевы пра Даўніх Ліцьвінаў да 1434 года", напісаныя Янам Чачотам, гэта паэтычная хроніка падзей паганскай Літвы, як некалі называлі ў асноўным землі цэнтральнай і заходней Беларусі. У аснову сваіх песень паэт паклаў гістарычныя факты, узятыя з "Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага і дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа" Тэадора Нарбута. Сёньняшнія беларускія гісторыкі пераканаўча паказваюць памылковасьць многіх момантаў тых прац. Ян Чачот, вядома ж, не мог крытычна падыйсьці да летапісных зьвесткаў, адсюль і яго памылкі. Але трэба ўлічыць, што гістарычныя факты ён апрацоўваў як мастак, акцэнтуючы ўвагу больш на маральнае аблічча сваіх герояў.
"Сьпевы пра Даўніх Ліцьвінаў ..." у жывых вобразах узнаўляюць нашу далёкую мінуўшчыну, вельмі цікава асьвятляюць шмат якія яе старонкі.


Пры разпрацоўцы гэтай старонкі былі выкарыстаны матэрыялы з кнігі

Чачот Ян, ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ / Уклад., пер. з польскага, прадм. і камент. К. Цвіркі. -- Мн.: МФ "Беларускі кнігазбор", 1996. -- 374 с.
ISBN 985-6318-06-8


Back Да старонкі Гісторыя Беларусі