АГУЛЬНАГЕАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЛАРУСІ

        Рэспубліка  Беларусь разьмешчана на захадзе Ўсходне-Эўрапейскай (Рускай) раўніны. Крайнія каардынаты рэспублікі 23° 11' (на р.Буг паблізу г.Высокае) - 32° 47' (каля п.г.т. Хоцімск) усходняй даўгаты й 51° 16' (на р.Днепр непадалёку ад п.г.т. Камарын) - 56° 10' (каля Асьвейскага возера) паўночнай шыраты. Тэрыторыя рэспублікі - 207,6 тыс.кв.кіламэтраў. Яна працягнулася на 560 км з поўначы на поўдзень і на 650 км з захаду на ўсход, што абумоўлівае разнастайнасьць ландшафтаў : своеасабліва спалучаецца цішыня сасновых бароў з пышнай веліччу дубовых гаёў і шапаценьнем грабавых лясоў, лугі і пашы зьмяняюцца шырокімі палямі, узгорыстыя прасторы чаргуюцца з нізіннымі мясьцінамі. Прырода Беларусі вельмі разнастайная і непаўторная ў сваім сьціплым харастве. Паверхня Беларусі прыўзьнята над узроўнем мора ў сярэднім на 160 м, найвышэйшы пункт - гара Дзяржынская (345 м), самае нізкае месца - 80 м над узроўнем мора ў даліне Немана каля мяжы з Летувой.

        Поўнач Беларусі (Беларускае Паазер 'е) належыць да Азёрнага краю й называецца краем блакітных азёр. Шматлікія вадаёмы (больш за 3 000 азёраў) утвараюць складаныя сістэмы. Найбольш вядомыя зь іх: Браслаўскія азёры, Нарачанская азёрная група, сістэма Блакітных азёраў, воз. Асьвейскае і інш. Рэльеф тут перасечаны: глыбокія катлавіны чаргуюцца з маляўнічымі ўзгоркамі й градамі.

        Па сярэдняй частцы рэспублікі ад заходніх межаў (на поўдзень ад Гродна) на ўсход да Оршы цягнецца Беларуская града - паласа градава-ўзгоркавага рэльефу ледніковага паходжаньня (Гродзенскае, Ваўкавыскае, Навагрудскае, Менскае, Аршанскае, Смаленскае ўзвышшы). Пераважаюць вышыні 200-250 м над узроўнем мора, асобныя вышыні дасягаюць 300 м і больш. Самае высокае - Менскае ўзвышша, на якім вылучаюцца найвышэйшыя пункты: г.Дзяржынская (345 м), г.Лысая (342 м), г.Маяк (335 м). Па Беларускай градзе праходзіць водападзел басейнаў Чорнага й Балтыйскага мораў.

        Паўднёвая Беларусь (Беларускае Палессе) - край лясістых раўнін з шырокімі, ціхаплыннымі рэкамі і плоскімі моцна забалочанымі нізінамі, утворанымі водна-ледніковымі й сучаснымі рачнымі адкладамі. Над вялікімі забалочанымі ўчасткамі маляўніча ўзнімаюцца шматлікія старажытныя мацерыковыя дзюны з перавеяных пяскоў і астраўныя марэнавыя ўзвышшы і грады (Мазырская града, Лагішынскае ўзвышша і інш.).

        Клімат Беларусі мяккі, цёплы і вільготны. Вільготныя паветраныя масы Атлантыкі змякчаюць і зімовыя маразы, і летнюю сьпеку. Дастатковая колькасьць ападкаў, вялікія прасторы лясоў і балот ствараюць павышаную вільготнасць.

        Прырода шчодра надзяліла Беларусь паверхневымі водамі. Налічваецца больш за 20 тыс. рэк. Большасць з іх невялікія. 42 ракі маюць даўжыню ад 101 да 500 км: Вілія, Бярэзіна, Неман (бяруць пачатак на тэрыторыі Беларусі); Сож, ІІрыпяць, Зах. Буг, Зах. Дзвіна і Днепр (транзітныя). Густую рачную сетку дапаўняюць пабудаваныя каналы: Аўгустоўскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі, Агінскі і інш. На Дняпроўска-Бугскім канале адкрыты суднаходны рух, астатнія каналы транспартнага значэньня не маюць. У раёнах масавага асушэньня зямель пракладзены меліярацыйныя каналы. У 1971 г. створана Вілейска-Менская водная сістэма, працягласьцю каля 120 км. Асноўная водная магістраль рэспублікі - Дняпроўска-Бугскі водны шлях (Прыпяць, Піна, Дняпроўска-Бугскі канал, Мухавец); судаходныя рэкі - Днепр, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Зах. Дзвіна, Неман і інш. У Беларусі каля 10 800 вялікіх і малых азёраў і кожнае з іх непаўторнае па сваей прыгажосці. Найбольш глыбокія, разнастайныя па абрысах і маляўнічыя азёры знаходзяцца у Беларускім Паазер'і. У Беларускім Палессі на поймах буйных рэк шматлікія дробныя старычныя азёры. Месцамі захаваліся і вялікія рэшткавага тыпу вадаёмы (воз. Чырвонае і інш.). ІІрацягласць азёраў - ад соцень метраў да дзесяткаў кіламетраў. Самыя вялікія азёры (плошча у квадратных кіламетрах) - Нарач (79,6), Асьвейскае (52,6), Чырвонае (40,3), Лукомскае (37,7), Дрывяты (36,1), Нешчарда (24,4), Выганашчанскае (26), Снуды (22), Сьвір (21,7). Глыбіні розныя: 25 азёраў маюць глыбіню больш за 26 метраў, самыя глыбокія з іх - воз. Доўгае (Глыбоцкі раён) - 52,8 м, воз. Рычу (Браслаўскі раён) - 51,9 м, воз. Гінькава (Глыбоцкі раён) - 43,3 м. Большасць азёр неглыбокія. Паступова яны забалочваюцца, некаторыя ўжо зусім зараслі. У рэспубліцы створана больш за 60 вялікіх вадасховішчаў і больш за 500 малых, так званых сажалак. Самыя буйныя вадасховішчы: Вілейскае (каля 75 кв.км), Заслаўскае (27,0 кв.км), Чырвонаслабодскае (23,6 кв.км), Салігорскае (23,1 кв.км), Любанскае (22,5 кв.км), Чыгірынскае (21,1 кв.км).

        Балоты пакрыты тоўстым слоем торфу, які выкарыстоўваецца ў якасці паліва і як угнаенне, займаюць прыкладна 2,5 млн.га. Многія балоты асушаны і выкарыстоўваюцца як сельгасугоддзі.

        Беларусь - зялёны край. Кліматычныя й глебавыя ўмовы дабратворна ўплываюць на разьвіцьцё драўніннай расліннасьці. Тут ёсць і хвойныя, і дробналісьцевыя, і цеплалюбівыя шыракалістыя пароды. Лясамі пакрыта каля 1/3 тэрыторыі. Яны вылучаюцца вялікай разнастайнасьцю (28 відаў дрэў) і магутным развіцьцём дрэвастою. Сасновыя лясы  (бары) растуць усюды, яловыя - пераважаюць y паўночных і паўночна ўсходніх частках рэспублікі На поўдні - шыракалістыя лясы, y асноўным дубовыя і ў меншай колькасці грабавыя і ясеневыя. Распаўсюджаны дробналісьцевыя - бародаўчата-бярозавыя, асінавыя і шэраальховыя На балотах - лясы пушыста-бярозавыя і чорна-альховыя (вольсы). Славяцца беларускія лясы багацьцем ягад і грыбоў У лясах жыве многа відаў каштоўных жывел.

        Усімі колерамі  вяселкі пераліваюцца лугі, дзе расьце больш за 200 відаў раслін. На рэках, азерах, сажалках распаўсюджаны зараснікі трыснягу, чароту. Ціхія затокі зарастаюць раскай, белымі гарлачыкамі й іншымі воднымі расьлінамі. У вадаемах растуць сотні водарасцяў. Амаль 1/3 тэрыторыі рэспублікі занята культурнымі раслінамі. З мэтай захаваньня тыповых ландшафтаў беларускай прыроды створаны запаведнікі й заказнікі. Унікальныя аб'екты аб'яўлены прыроднымі помнікамі дзяржаўнага значэння.

        Шырокую вядомасць мае нацыянальны парк Белавежская Пушча ,  жамчужына беларускай прыроды. Гэга велізарны масіў лесу, які захаваўся амаль некранутым. Велічныя дубы (сустракаюцца 300- 500 гадовыя, дыяметрам 150-190 см) узвышаюцца тут побач са стройнымі карабельнымі соснамі, цемныя векавыя елкі, вышыней да 50 м, суседнічаюць з магутнымі грабамі. У лясах жывуцъ больш за 55 відаў эьвяроў: дзікі, рысі, ласі, касулі, алені, барсукі і лісіцы, куніцы і гарнастаі й інш. Налічваецца 226 відаў птушак. Гонар пушчы - зубр, які жыве на волі, адзін з продкаў нашай свойскай буйной рагатай жывелы. 3 Польшы завезены тарпанападобны конь.

        Бярэзінскі біясферны запаведнік славіцца ўнікальнымі чыстымі ясеневымі лясамі 130 -160 гадовага ўзросту й паселішчамі баброў ля чыстых заток ціхіх лясных рэк. Ландшафтны заказнік «Белае» y Лунінецкім раене створаны для захаваньня рэліктавай расьліны - лабелі Дортмана. Ахоўваюцца й іншыя цікавыя куткі прыроды - Налібоцкая пушча, возера Сьвіцязь, Блакітныя азеры, Прошыцкія балоты, Мазырскія яры й інш.