100. Якія гістарычныя даты павінны памятаць і шанаваць беларусы? |
25 сакавіка (1918 г.) | - | Дзень Незалежнасці. У гэты дзень Трэцяя
Устаўная грамата Рады Беларускае
Народнае Рэспублікі абвясціла БНР незалежнаю і вольнаю дзяржаваю.
|
15 ліпеня (1410 г.) | - | Свята Грунвальду (Свята перамогі пад Дуброўнай)
- дзень перамогі аб'яднанага войска
Беларускай і Польскай дзяржаваў над крыжакамі.
|
6 жніўня (1517 г.) | - | Дзень друку - выданне ў Празе Францішкам
Скарынам першае беларускае
друкаванае кнігі.
|
25 жніўня (1991 г.) | - | Дзень Адрадження - наданне Дэкларацыі аб
суверэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага
закону, аднаўленне незалежнае дзяржаўнасці.
|
8 верасня (1514 г.) | - | Свята Аршанскае перамогі, Дзень беларускай
вайсковай славы. Беларускае войска
ўшчэнт разбіла ўтрая большае войска Маскоўшчыны і на пеўны час
спыніла расейскую агрэсію на
Беларусь.
|
27 лістапада (1920 г.) | - | Дзень Слуцкага збройнага чыну (Дзень Герояў). У гэты дзень пачаў баявыя дзеянні супраць бальшавіцкага войска Першы Слуцкі полк Беларускае Народнае Рэспублікі. |
Вінцук Вячорка
Гэта старонка зьяўляецца часткай
"Віртуальнага гіда па Беларусі" -
сумеснага праекта беларускіх студэнтаў і навукоўцаў
з розных краін сьвету
© 1997 "ВГ"