98. Якія гарады былі сталіцамі Беларусі?


Сталіцамі першых летапісных княстваў у ІX-X стагоддзях былі Полацак, Смаленск і Тураў. Пасля таго як Тураў і Смаленск трапілі ў часовую залежнасць ад кіеўскіх князёў, Полацак застаўся адзіным центрам магутнага беларускага гаспадарства - Полацкага княства. Асабліва выдатнае палітычнае значэнне ён набыў у XІ стагоддзі пры Усяславе Чарадзеі, а культурнага росквіту дасягнуў пры яго нашчадках у XІІ стагоддзі. Пасля раздраблення Полацкага княства на захадзе Беларусі пачала фармавацца новая беларуская дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае. Яе сталіцай вялікі князь Міндоўг зрабіў Новагародак (Наваградак). У 1323 годзе вялікі князь Гедзімін сталіцу дзяржавы перанёс у Вільню. Вільня заставалася сталіцай Вялікага Княства да канца XВІІІ стагоддзя. Аднак центрам беларускага палітычнага і культурнага жыцця яна была амаль да сярэдзіны XX стагоддзя. З утварэннем у 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў 1919 годзе - Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі палітычнай сталіцай Беларусі становіцца Менск, пераназваны бальшавікамі ў 1938 годзе ў Мінск.

Міхась Чарняўскі

[previous] [up] [next]

Гэта старонка зьяўляецца часткай
"Віртуальнага гіда па Беларусі" -
сумеснага праекта беларускіх студэнтаў і навукоўцаў з розных краін сьвету

© 1997 "ВГ"